АДКАЗ Ларыса Генiюш - Скажы, скуль ты, хлопча? - З зямлi беларускай - стуль, дзе льецца Нёман мiгатлiвай стужкай. Дзе лугi буйныя, ураджайны землi, дзе старыя вербы ля гасьцiнцау~ дрэмлюць. Дзе лясы як у~ казцы - у~сё з дубоу~ адвечных; дзе у~ нетры пушчау~ глянуць небясьпечна. Я з краiны слау~най, з гарадоу~ прыгожых, што ня зналi колiсь цьмы чужой, варожай. Родны сьцяг наш горда уздымау~ся у~ гору ад балтыйскiх хваляу~ аж па Чорна Мора! У маiм краi казкi, сiвыя курганы; там зрадзiлась песьня вешчага Баяна. Выпiлi вякi у~жо, на'т зь Нямiгi воду - славу нашых продкау~ засланiла воддаль. Але, у~сё-ж, я горды нашых сэрцау~ сiлай - мы падымем славу з курганоу~-магiлау~. Бо мы хочам волi горача i цьвёрда, бо мы хочам славы для Пагонi гордай! 19?? Назад да Анталёгii МОЛАДЗI Ларыса Генiюш Гэй, зьбiрайцесь крывiцкiя дзецi пад народны, пад горды наш сьцяг! Воля Краю нам зоркаю сьвецiць, яго шчасьце - у нашых руках! Мы за волю крывiцкiх прасторау~, мы за спадчыну нашых дзядоу~ аддамо, каб насыцiу~ся вораг, жыцьцё наша i нашую кроу~. Але краю, што Нёман галубiць, гэтых сэрцау~, што воляй гараць,- у~жо ня будзе арол крывадзюбы да крывi пазурамi зьдзiраць! Нам нястрашны сiбiрскi больш холад, нам нястрашны маскаль або лях, чужы серп непатрэбны, нi молат - мы разгорнем крывiцкi наш сьцяг! Нашы сэрцы гiмн родны зайграюць!... Адгукнецеся сёлы у~ вадказ! Мы нясём жыцьцё наша для краю, Мы нясём жыцьцё наша для вас! Станем дружна у~се брат каля брата, абаронiм Краiну грудзьмi, воля будзе вялiкай заплатай за нягоды цяжкой барацьбы! НАШ СЬЦЯГ Ларыса Генiюш Ня слава Краю, у~здым магутны, на'т ня шумелi мне сьцягi... Заместа iх зьвiнелi путы i цёмнай ноччу ланцугi. Заместа водгульля Пагонi яшчэ сягоньня, як крумкач, у набалелым сэрцы звоне жанчыны беларускай плач. Дзявочы твар бляды ад жалю, дзяцей спалоханы пагляд i кроу~ братоу~, што бунтавалiсь - я толькi гэткi знаю сьцяг!... За жар душы, што набалела, за сэрца зораны агонь, я, Божа, чуць хоць раз хацела-б шум сьцягу вольнага свайго. Калi Крывiцкая Зямлiца мне сэрца гордае сау~е, а польны вецер расшумiцца, на разьвiтаньне запяе, - няхай разгорне свае крыльлi, як стораж вечнага жыцьця, хай зашумiць хоць на магiле мне бел-чырвона-белы сьцяг. НЯ СУМУЙЦЕ Ларыса Генiюш Ня сумуйце дзяцюкi вясною на магiлы гледзячы сяброу~ - жалем нашых ранау~ не загоiш i цяжкiх ня скiнеш кайданоу~. Ня сумуйце дзяцюкi па сёлах i па вочах кiнутых дзяу~чат - барацьба у~жо пеннiца як солад, маладыя воклiкi гучаць. Ня сумуйце дзяцюкi па долi, ня хiлеце гордай галавы, бо ня з жалю, толькi з ранау~, болю, воля толькi родзiцца з крывi. Ня сумуйце дзяцюкi начамi - у~жо ня дасца спутаць вольны дух! Мы былi i будзем Крывiчамi ад хваль Угры аж па сiнi Буг! НАШ СЬЦЯГ Ларыса Генiюш Ня слава Краю, у~здым магутны, на'т ня шумелi мне сьцягi... Заместа iх зьвiнелi путы i цёмнай ноччу ланцугi. Заместа водгульля Пагонi яшчэ сягоньня, як крумкач, у набалелым сэрцы звоне жанчыны беларускай плач. Дзявочы твар бляды ад жалю, дзяцей спалоханы пагляд i кроу~ братоу~, што бунтавалiсь - я толькi гэткi знаю сьцяг!... За жар душы, што набалела, за сэрца зораны агонь, я, Божа, чуць хоць раз хацела-б шум сьцягу вольнага свайго. Калi Крывiцкая Зямлiца мне сэрца гордае сау~е, а польны вецер расшумiцца, на разьвiтаньне запяе, - няхай разгорне свае крыльлi, як стораж вечнага жыцьця, хай зашумiць хоць на магiле мне бел-чырвона-белы сьцяг. ТАМ ТОЛЬКI Ларыса Генiюш Там толькi хочацца, хочацца жыць, дзе родныя, сумныя далi, дзе поле узорнай рау~нiнай ляжыць, калышацца жытняю хваляй. Дзе Нёман дастойны шырока плыве, дзе пушчы шумяць аб мiнулым, а у~ замках, курганах лягенда жыве i песьня дзядоу~ не заснула. Дзе нашы дзяу~чаты - юргiнi у~ саду, расьцьвiу~шыя кветкi у маi, iзь песьнямi лён залацiсты прадуць, узорамi бель патыкаюць. Дзе цягнуцца вежы сьвятыняу~ у~ гару, крыжамi у~пiраюцца у~ неба, а моцныя рукi папары аруць, ТАМ ТОЛЬКI Ларыса Генiюш Там толькi хочацца, хочацца жыць, дзе родныя, сумныя далi, дзе поле узорнай рау~нiнай ляжыць, калышацца жытняю хваляй. Дзе Нёман дастойны шырока плыве, дзе пушчы шумяць аб мiнулым, а у~ замках, курганах лягенда жыве i песьня дзядоу~ не заснула. Дзе нашы дзяу~чаты - юргiнi у~ саду, расьцьвiу~шыя кветкi у маi, iзь песьнямi лён залацiсты прадуць, узорамi бель патыкаюць. Дзе цягнуцца вежы сьвятыняу~ у~ гару, крыжамi у~пiраюцца у~ неба, а моцныя рукi папары аруць, Ларыса Генiюш Як хмарны дзень - так маё сэрца сёньня... Дождж з непагодных сыплецца ачэй... Гэта таму, што Край мой любы стогне, кро~у ~у воды Нёмну жыламi цячэ. Не счырванела зорана калiна, ня мак цьвiце, а Край наш, Край ~у вагнi!- бы сьцеле сонца ярым кармазынам заходзячы за грыву сьпелых нi~у. Уцiш мяне, што гэта не пажары, што не сяло, ня лес стары гарыць! Наш Край злажы~у даволi ~ужо ахвяра~у, каб выпешчанай ~убачыць сьвет зары!... Ларыса Генiюш Ужо даволi нам стагодзьдзi адну горыч пiць! Боль i гора сваё годзе ~у Нёмане тапiць! Устанем, кры~уды нагародзiм, запяём мы аб свабодзе, станем вольна жыць! До~уга мучы~у вораг люты ~у капцюрох сваiх... Голас волi ~у сэрцах скутых ~усё-ж ды не зацiх! Ужо мiнае час пакуты, паржавелi нашы путы, сёньня скiнем iх! Гэй, паслухайце з кургана~у, рыцары-браты! Ужо ня сьцеляцца туманы паласьсём густым,- толькi сонца рве кайданы, асьвячае, гоiць раны, залацiць куты! Што было - навукай будзе, мы-ж пайдзём ~упярод! Нашых сэрца~у не астудзiць на'т сiбiрскi лёд! Воля сiлай б'е у грудзi, звонам веча клiча, будзiць цэлы наш народ! Хто з нас верным Краю сынам - кажны ~уздыме сьцяг! Для крывавых каляiна~у мала пачуцьця!- мы з узьлётам сакалiным, для любой нясём Краiны дар свайго жыцьця! ДЗЯВОЧАЕ СЭРЦА Ларыса Генiюш У нязнаную дарогу ~у даль паеха~у мiлы... Позна, позна цёмнай ночкай дзе~ука варажыла... Быццам думкай - ~узорам до~угi ручнiчок снавала, ды кашулю васiлькамi, шо~укам вышывала. Каза~у месяц рана зорам, што ~у начы дзя~учына I пояс вышыты узорам сьлязмi прамачыла... Ужо прыеха~у з падарожжа, ~ужо вярну~уся любы, абяца~у ён жуковiнку дзе~учыне да шлюбу. - Што рабiла, дзя~учынанька, цi хоць сумавала? Мо' ~у каморцы зачынi~ушысь паясок снавала? - Ой, не ткала паясочка, не зазнала суму - праскакала цэлу ночку пад гармонiк шумны!... Прапяяла у кампаньнi вечар васiльковы, прастаяла да сьвiтаньня, ой, ды з хлопцам новым! Мо' дзяцюк дзя~учыне бы~у-бы i паверы~у, каб ня пояс ~узорна-сiнi, што на стан прымеры~у. Каб не тыя васiлёчкi, макi на кашулi, што цьвiлi з-пад рук дзявочых, калi ~усе паснулi...