АДКАЗ Ларыса Генiюш - Скажы, скуль ты, хлопча? - З зямлi беларускай - стуль, дзе льецца Нёман мiгатлiвай стужкай. Дзе лугi буйныя, ураджайны землi, дзе старыя вербы ля гасьцiнцау~ дрэмлюць. Дзе лясы як у~ казцы - у~сё з дубоу~ адвечных; дзе у~ нетры пушчау~ глянуць небясьпечна. Я з краiны слау~най, з гарадоу~ прыгожых, што ня зналi колiсь цьмы чужой, варожай. Родны сьцяг наш горда уздымау~ся у~ гору ад балтыйскiх хваляу~ аж па Чорна Мора! У маiм краi казкi, сiвыя курганы; там зрадзiлась песьня вешчага Баяна. Выпiлi вякi у~жо, на'т зь Нямiгi воду - славу нашых продкау~ засланiла воддаль. Але, у~сё-ж, я горды нашых сэрцау~ сiлай - мы падымем славу з курганоу~-магiлау~. Бо мы хочам волi горача i цьвёрда, бо мы хочам славы для Пагонi гордай! 19?? Назад да Анталёгii НАШ СЬЦЯГ Ларыса Генiюш Ня слава Краю, у~здым магутны, на'т ня шумелi мне сьцягi... Заместа iх зьвiнелi путы i цёмнай ноччу ланцугi. Заместа водгульля Пагонi яшчэ сягоньня, як крумкач, у набалелым сэрцы звоне жанчыны беларускай плач. Дзявочы твар бляды ад жалю, дзяцей спалоханы пагляд i кроу~ братоу~, што бунтавалiсь - я толькi гэткi знаю сьцяг!... За жар душы, што набалела, за сэрца зораны агонь, я, Божа, чуць хоць раз хацела-б шум сьцягу вольнага свайго. Калi Крывiцкая Зямлiца мне сэрца гордае сау~е, а польны вецер расшумiцца, на разьвiтаньне запяе, - няхай разгорне свае крыльлi, як стораж вечнага жыцьця, хай зашумiць хоць на магiле мне бел-чырвона-белы сьцяг. 19?? Назад да Анталёгii МОЛАДЗI Ларыса Генiюш Гэй, зьбiрайцесь крывiцкiя дзецi пад народны, пад горды наш сьцяг! Воля Краю нам зоркаю сьвецiць, яго шчасьце - у нашых руках! Мы за волю крывiцкiх прасторау~, мы за спадчыну нашых дзядоу~ аддамо, каб насыцiу~ся вораг, жыцьцё наша i нашую кроу~. Але краю, што Нёман галубiць, гэтых сэрцау~, што воляй гараць,- у~жо ня будзе арол крывадзюбы да крывi пазурамi зьдзiраць! Нам нястрашны сiбiрскi больш холад, нам нястрашны маскаль або лях, чужы серп непатрэбны, нi молат - мы разгорнем крывiцкi наш сьцяг! Нашы сэрцы гiмн родны зайграюць!... Адгукнецеся сёлы у~ вадказ! Мы нясём жыцьцё наша для краю, Мы нясём жыцьцё наша для вас! Станем дружна у~се брат каля брата, абаронiм Краiну грудзьмi, воля будзе вялiкай заплатай за нягоды цяжкой барацьбы! 19?? Назад да Анталёгii ТАМ ТОЛЬКI Ларыса Генiюш Там толькi хочацца, хочацца жыць, дзе родныя, сумныя далi, дзе поле узорнай рау~нiнай ляжыць, калышацца жытняю хваляй. Дзе Нёман дастойны шырока плыве, дзе пушчы шумяць аб мiнулым, а у~ замках, курганах лягенда жыве i песьня дзядоу~ не заснула. Дзе нашы дзяу~чаты - юргiнi у~ саду, расьцьвiу~шыя кветкi у маi, iзь песьнямi лён залацiсты прадуць, узорамi бель патыкаюць. Дзе цягнуцца вежы сьвятыняу~ у~ гару, крыжамi у~пiраюцца у~ неба, а моцныя рукi папары аруць, каб нiвы пакрылiся хлебам. 19?? Назад да Анталёгii НЯ СУМУЙЦЕ Ларыса Генiюш Ня сумуйце дзяцюкi вясною на магiлы гледзячы сяброу~ - жалем нашых ранау~ не загоiш i цяжкiх ня скiнеш кайданоу~. Ня сумуйце дзяцюкi па сёлах i па вочах кiнутых дзяу~чат - барацьба у~жо пеннiца як солад, маладыя воклiкi гучаць. Ня сумуйце дзяцюкi па долi, ня хiлеце гордай галавы, бо ня з жалю, толькi з ранау~, болю, воля толькi родзiцца з крывi. Ня сумуйце дзяцюкi начамi - у~жо ня дасца спутаць вольны дух! Мы былi i будзем Крывiчамi ад хваль Угры аж па сiнi Буг! 19?? Назад да Анталёгii БЕЛАРУСКА Ларыса Генiюш Калi цябе, мiлы, Краiна паклiча за родны змагацца парог, то суму ня будзе ~у мяне на аблiчы, нi страху ня будзе ~у грудзёх. Дзявочае сэрца ~у хвiлiне так важнай нiколi тады ня здрыгне, а буду ня меньш за цябе я адважнай, каб сiлы дадацi табе. Бо сэрца дзя~учыны пад кужалем тонкiм, як i сэрца найлепшых сыно~у, гарыць то-ж каханьнем для роднай старонкi i спадчыны нашых дзядо~у. Ты пойдзеш у бой, а я плуг пакiрую, каня накармлю, напаю,- i так абаронiм, засеем, збудуем Беларусь дарагую сваю. Бо гэтак, як стрэльбы i кулi як звонкай, як сiняе сталi мяча, за~усёды патрэбна для нашай старонкi адважных хлапцо~у i дзя~учат. Назад да Анталёгii ЯК ХМАРНЫ ДЗЕНЬ... Ларыса Генiюш Як хмарны дзень - так маё сэрца сёньня... Дождж з непагодных сыплецца ачэй... Гэта таму, што Край мой любы стогне, кро~у ~у воды Нёмну жыламi цячэ. Не счырванела зорана калiна, ня мак цьвiце, а Край наш, Край ~у вагнi!- бы сьцеле сонца ярым кармазынам заходзячы за грыву сьпелых нi~у. Уцiш мяне, што гэта не пажары, што не сяло, ня лес стары гарыць! Наш Край злажы~у даволi ~ужо ахвяра~у, каб выпешчанай ~убачыць сьвет зары!... Назад да Анталёгii УЖО ДАВОЛI Ларыса Генiюш Ужо даволi нам стагодзьдзi адну горыч пiць! Боль i гора сваё годзе ~у Нёмане тапiць! Устанем, кры~уды нагародзiм, запяём мы аб свабодзе, станем вольна жыць! До~уга мучы~у вораг люты ~у капцюрох сваiх... Голас волi ~у сэрцах скутых ~усё-ж ды не зацiх! Ужо мiнае час пакуты, паржавелi нашы путы, сёньня скiнем iх! Гэй, паслухайце з кургана~у, рыцары-браты! Ужо ня сьцеляцца туманы паласьсём густым,- толькi сонца рве кайданы, асьвячае, гоiць раны, залацiць куты! Што было - навукай будзе, мы-ж пайдзём ~упярод! Нашых сэрца~у не астудзiць на'т сiбiрскi лёд! Воля сiлай б'е у грудзi, звонам веча клiча, будзiць цэлы наш народ! Хто з нас верным Краю сынам - кажны ~уздыме сьцяг! Для крывавых каляiна~у мала пачуцьця!- мы з узьлётам сакалiным, для любой нясём Краiны дар свайго жыцьця! Назад да Анталёгii ДЗЯВОЧАЕ СЭРЦА Ларыса Генiюш У нязнаную дарогу ~у даль паеха~у мiлы... Позна, позна цёмнай ночкай дзе~ука варажыла... Быццам думкай - ~узорам до~угi ручнiчок снавала, ды кашулю васiлькамi, шо~укам вышывала. Каза~у месяц рана зорам, што ~у начы дзя~учына I пояс вышыты узорам сьлязмi прамачыла... Ужо прыеха~у з падарожжа, ~ужо вярну~уся любы, абяца~у ён жуковiнку дзе~учыне да шлюбу. - Што рабiла, дзя~учынанька, цi хоць сумавала? Мо' ~у каморцы зачынi~ушысь паясок снавала? - Ой, не ткала паясочка, не зазнала суму - праскакала цэлу ночку пад гармонiк шумны!... Прапяяла у кампаньнi вечар васiльковы, прастаяла да сьвiтаньня, ой, ды з хлопцам новым! Мо' дзяцюк дзя~учыне бы~у-бы i паверы~у, каб ня пояс ~узорна-сiнi, што на стан прымеры~у. Каб не тыя васiлёчкi, макi на кашулi, што цьвiлi з-пад рук дзявочых, калi ~усе паснулi... Назад да Анталёгii