ВЕРАНIКА Максiм Багдановiч Я на душы у~разьлiвай маю Жыцьця мiнулага пячаць: Схачу свой вольны верш пачаць,- I у~раз пра прошлае згадаю; Удаль вядуць мяне сьляды Да вас, дзiцячыя гады. Устае перад маiм пагладам I вулка, веючая сном, I цiхi старасьвецкi дом Зь цянiстым, адзiчэлым садам; Над iм шпакоу~нiца у~ гары, А у~круг схiлiу~ся тын стары. Дом гэты да паноу~ Забелау~, Суседзяу~ нашых, наляжау~; Я змалку там штодзень гуляу~, Зь дзяцьмi iх лез на дахi сьмела, Рвау~ яблыкi, рабiу~ садом I крыкам поу~нiу~ цэлы дом. Вясёла йшлi гулянкi нашы: Пад шум i гук размах рукi Зьбiвау здалёку гарадкi, Быу~ чутны сьмех пры вiдзе "кашы", I кожны стрымывау~ свой плач, Калi у~разау~ся у~ плечы мяч. А вечарком мы выпускалi У паветра белых галубоу~. Зрабiу~шы некалкi кругоу~, У вышыню яны шыбалi, Як чысты сьнег, кружылi там I падалi на дахi к нам. Калi ж сачыу~ся бледнаваты Зор сiнiх сьвет празь небасхiл, I уплатау~ся вулак пыл,- Мы у~се пяялi каля хаты, I напау~няу~ нягучны хор Маркотнай песьняй сьцiхшы двор. Так у~ гулянках пралятала маё дзiцячаэ жыцьцё, А поруч цiхаэ дзiцё, Дачка Забелау~, узрастала. Яе я мала знау~: яна Усягды была сама, адна. Жылося цяжка Веранiцы (Хай так дзяу~чыну будзем зваць): Яе памерла рана маць, I не было сау~сiм сястрыцы, А бацька сэрца хоць i меу~, Ды прытулiць яе ня у~меу~. Таму з маленства палюбiла Хавацца у~ сад стары яна, Дзе веяла дыханьне сна I цiшыня у~ паветры плыла, I нерухомы быу~ спакой, Мау~ляу~ у глыбiнi марской. Не калыхнуцца лiсьцяу хвалi, Успласнуушы пенаю цвятоу~ Паверх чарэшнявых кустоу~; Кiпiць шум места дзесь там далi, А тут i глуха i цямно,- Не зварухне марское дно. I забывала Веранiка Мiж зёлак з кнiжкай аба у~сём, А у~згляне,- сад кiпiць жыцьцём: Над ёю куст шыпшыны дзiкай, Бруяе блiзка сонны шмель, I горка пахне тонкi хмель. Iзноу~ странiца за странiцай Раскрытай кнiгi шалясьцiць; Нячутна час кудысь бяжыць, Раяцца думкi Веранiкi,- Усё расьце душа яе I у~ пау~наце красы у~стае. Калi ж асеннiя навiны Зьмянялi сад, калi зь бяроз Рвау~ лiсьце вецер, а мароз, Налiу~шы ягады рабiны, Траву губiу~, i мы нагой Узрывалi прэлых лiсьцяу~ слой, Калi патроху чырванелi Чаромха, лiпа, стройны клён, А гнёзды змрочныя варон Мiж голага галля чарнелi, I грозны вечара пажар Пылау~ мiж бура-шызых хмар; Калi асеннi вецер дзiка Стагнау~ i глуха па начах Грымеу~ у наш жалезны дах.- Тады да лета Веранiка Ад нас зьнiкала у~ iнстытут I не будзiла згадак тут. А час усё кацiу~ся далi, Хаваючы на дьне гадоу~ I гарадкi i галубоу~; Мы непрыкметна падрасталi, А iншы у~жо шчыпау~ вусы I лiчыу~ iх гарой красы. I толькi у~жо тады я у~гледзеу~, Што поруч, як цьвяток лясны, Узрасла у~ красе сваёй вясны Дачка самотная суседзяу~. I - помню я - тады за у~перш З маей душы палiу~ся верш. ён там кiпеу струёй жывою, Праз холад мысьлi працякау~ I у~ цьвёрдых формах застывау~, Як воск гарачы пад вадою, Каторым трэба вам гадаць, Аб чым той вершык меу~ казаць. Я з вам скажу йшчэ тое толькi, Што к Веранiцы твор паслау~ I млеу~ i у~сё адказ чакау~. Аж вось прайшло маруды колькi Трывожных дзён, а у~сё няма Нi Веранiкi, нi пiсьма. Калi ж я неяк зь ёй спаткау~ся, Загаварыу~шы, як у сьне,- Яна зiрнула на мяне, I раптам з вуст яе сарвау~ся Такi бязьвiнны, чысты сьмех, Што на яго злавацца - грэх. Сьмех гэткi маюць толькi дзецi Ды людзi зь яснаю душой; I ён, як жаваранак той, Зьвiнеу~ i у~жо каханьня сецi Нячутна нiшчыу~, як ураз Сарвауся, дрогнуу~ i пагас. Накрыла ясны твар дзявочы Задумы сумныя iмгла, На плечы ручка мне лягла, Спагадлiва зiрнулi вочы I даляцеу~ к маiм вушам Ласкавы шэпт: "Мо больна вам?" Не, зорка, мне было ня больна, Бо бачыла адно душа, Як ты сьвяжа i хараша, Як рада ты жыцьцю нявольна, Уся пад срэбнаю расой Са йстужкай скромнай мiж касой. I мела дзеу~ча выглад мацi, Калi тады ка мне яна, Трывожнай ласкаю пау~на, Сьхiлiлася, як да дзiцяцi, Зiяючы перада мной У новай пекнасьцi жывой. У тэй, што з постацьцю дзяу~чыны Зьлiвала мацеры чарты. О, як прыгожы-дзiу~ны ты, Двайной красы аблiк адзiны! Ажыу~ у iм твой вечны цэль, Мадонн тварыцель, Рафаэль! I прад высокаю красою, Увесь зачараваны ёй, Скланюся я душой маёй, Натхненнай, радаснай такою, А у~ сэрцы хораша было, Там запалiлася цяпло. Дасюль яшчэ яно пылае; Здаецца - у~мёрла, але у~раз Праб'ецца зноу~, i пройшлы час Прад iм у згадках праступае, Як пры агнi цi цеплаце Таемны подпiс у лiсьце. I конь крылаты да Парнаса Мой дух iмчыць тады, каб я Былое апявау~ пасьла. Ды як знайсьцi сьляды Пягаса На бруку места? Цяжка у~перш! Спачынь жа трохi, верны верш! Iзноу~ пабачыу~ я сялiбы, Дзе леты першыя прайшлi: Там сьцены мохам параслi, Вясёлкай адлiвалi шыбы, Усё у~ пылу. I стала мне Так сумна, сумна у~ цiшыне. Я у~ сад пайшоу~. Усё глуха, дзiка, Усё травою зарасло. Няма таго, што раньш было, I толькi надпiс "Веранiка", На лiпе урэзаны у~ кары, Казау~ вачам аб тэй пары. Расьцi, у~змацовывайся, дрэва, Як манумент жывы, у~ставай, I к небу надпiс падымай. Хай нерухомы словы сьпева: Чым болi сходзiць дзён, начэй, Тым iмя мiлае вышэй. 1909-1912-1913 Назад да Анталёгii ПАН I МУЖЫК Максiм Багдановiч Дзякуй, пане, бо пазнау~ ад вас i я, - Не на трох кiтах трымаецца зямля. Згода, згода, бо здаецца неяк мне, Што стаiць яна на нашай жа сьпiне. 1912 Назад да Анталёгii СЛУЦКIЯ ТКАЧЫХI Максiм Багдановiч Ад родных нiу~, ад роднай хаты У панскi двор дзеля красы Яны, бяздольныя, узяты Ткаць залатыя паясы. I цягам доу~гiя часiны, Дзявочыя забыу~шы сны, Свае шырокiя тканiны На лад пярсiдзкi ткуць яны. А за сьцяной сьмяецца поле, Зiяе неба з-за акна,- I думкi мкнуцца мiмаволi Туды, дзе расьцьвiла вясна; Дзе блiшча збожжа у~ яснай далi, Сiнеюць мiла васiлькi, Халодным срэбрам зьзяюць хвалi Мiж гор лiючайся ракi; Цямнее край зубчаты бора... I тчэ, забыу~шыся, рука Замiж пярсiдзкага вузора Цьвяток радзiмы васiлька. 1909 Назад да Анталёгii ***** Максiм Багдановiч Народ, Беларускi Народ! Ты - цёмны, сляпы, быццам крот. Табою у~сягды пагарджалi, Цябе не пушчалi зь ярма I душу тваю абакралi,- У ёй нават мовы няма. Збудьзiу~шысь ад грознай бяды, Увесь поу~ны сьмяротнай жуды, Ты крыкнуть ня вольны: "Ратуйце!" I мусiш ты "Дзякуй" крычаць. Пачуйце жа гэта, пачуйце, Хто у~мее з вас сэрцам чуваць! 1913 Назад да Анталёгii ДЗЕД Максiм Багдановiч Так цёпла цэлы дзень было, Што дзед - i той сьцягнуу~ся зь печы, Ля рэчкi сеу~, дзе больш пякло, I грэу~ пад старай сьвiткай плечы. Сiнеу~ся бор, цякла вада, Скрозь пахла мёдам i травою... А дзеду нат i не шкада, Што хутка будзе ён зямлёю. 1913 Назад да Анталёгii КНIГА Максiм Багдановiч Псалтыр, пакрытую няжорсткай, бурай кожай, Я у~зяу~ i срэбныя засьцёжкi адамкнуу~, Перачытау~ радкi кiрылiцы прыгожай I воску з ладанам прыемны пах пачуу~. Вось псальма слiчная. «Як той алень шукае Крынiцы чыстай, так шукаю Бога я». Як вее сьвежасьцю яе краса жывая! Як радасна далей сьпяшыць душа мая! I бачу я у~ канцы няхiтраю прыпiску, Што «кнiгу гэтую раб Божы, дзяк Гапон, Дзеля душы спiсау~ у месьце Вау~кавыску У рок сем тысяч сто васьмы з пачатку дзён». 1912 Назад да Анталёгii ПАГОНЯ Максiм Багдановiч Толькi у~ сэрцы трывожным пачую За краiну радзiмую жах, - У~спомню Вострую Браму сьвятую I ваякау~ на грозных канях. У~ белай пене праносяцца конi, - Рвуцца, мкнуцца i цяжка хрыпяць... Старадау~няй Лiтоу~скай пагонi Не разьбiць, не спынiць, не стрымаць. У бязьмерную даль вы ляцiце, А за вамi, прад вамi - гады. Вы за кiм у пагоню сьпяшiце? Дзе шляхi вашы йдуць i куды? Мо яны, Беларусь, панясьлiся За тваiмi дзяцьмi уздагон, Што забылi цябе, адраклiся, Прадалi i аддалi у~ палон? Бiйце у~ сэрцы iх - бiйце мячамi, Не давайце чужынцамi быць! Хай пачуюць, як сэрца начамi Аб радзiмай старонцы балiць... Мацi родная, Мацi-Краiна! Не усьцiшыцца гэтакi боль... Ты прабач, ты прыймi свайго сына, За Цябе яму у~мерцi дазволь! У~сё лятуць i лятуць тыя конi, Срэбнай збруяй далёка грымяць... Старадау~няй Лiтоу~скай пагонi Не разьбiць, не спынiць, не стрымаць. 1916 Назад да Анталёгii ВОЗЕРА Максiм Багдановiч Стаяу~ калiсь тут бор стары, I жыу~ лясун у тым бары. Зрубалi бор - лясун загiнуу~, Во сьлед яго ад той пары: Сваё люстэрка ён пакiнуу~. Як у нязнаны свет акно, Ляжыць, халоднае, яно, Жыццё сабою адбiвае I у~сё, што зьгiнула дау~но, У цёмнай глыбiнi хавае. 19?? Назад да Анталёгii