НА НАШАЙ ВУЛIЦЫ... Мiхал Анемпадыста~у На нашай вулiцы Усё звычайнае Таполi пыльныя Дамы панэльныя Двары квадратныя Пад'езды брудныя Жыцьцё нармальнае А людзi розныя На нашай вулiцы А пятай ранiцы Апошнi п'янiца Дамо~у вяртаецца Дамо~у вяртаецца Iдзе хiстаецца I брудна лаецца На нашу вулiцу На нашай вулiцы А шостай ранiцы Дымяцца комiны На хлебнай фабрыцы Дымяцца комiны Працуе фабрыка I пахне печывам На нашай вулiцы На нашай вулiцы А сёмай ранiцы У сем'ях чайнiкi На плiты ставяцца Канапкi робяцца Яешнi смажацца Усе нэрвуюцца Усе сьпяшаюцца На нашай вулiцы А восьмай ранiцы Сонца ~у вокнах Дамо~у адбiваецца Мой брат ля вакна Мой брат усьмiхаецца Мой брат нiкуды Зьяжджаць не зьбiраецца Бо брату майму Жыць падабаецца У гэтым доме На гэтай вулiцы Назад да Анталёгii УЛЬТРАЛЕВЫЯ ХВАЛI Мiхал Анемпадыста~у Ультралевыя хвалi Лепей прымацца сталi Тварам да сьценкi У актавай залi Мы слухаем Радыё Сталiн Гаворыць Радыё Сталiн Слухайце, вы зама~улялi Праграма па вашых зая~уках У эфiры канцэрт пажаданьня~у Гэта музыка вязьня~у Гэта танцы палонных Гэта сьвята памерлых Гэта Радыё Сталiн Назад да Анталёгii МЫ ЧАКАЛI КАЛЯДА~У C З МАЛЕНСТВА... Мiхал Анемпадыста~у Мы чакалi Каляда~у з маленства I нiяк не маглi дачакацца Тату трэба было на работу Мацi трэба было на працу А Гагарын ляце~у на ракеце Па-над нашым дваром ды садам Мы глядзелi ~усьлед са зьдзi~уленьнем I мiжволi чакалi Каляда~у Мы увосень падпальвалi лiсьце Мы узiмку хварэлi на глянды I прыкла~ушы далонi да вусна~у У цямрэчы чакалi Каляда~у Мы пiсалi ~у школе дыкто~укi Нас вадзiлi глядзець на парады Прафсаюз выдава~у карамэлькi Мы бралi i чакалi Каляда~у Нам даводзiлi, хто мы i што мы Нас вучылi выконваць загады Нам казалi, ды мы ня чулi Мы употай чакалi Каляда~у Мы рабiлi высновы хутка Мы павольна сьпявалi баляды Мы назлосьць валасы расьцiлi I ~упарта чакалi Каляда~у Што з таго, што ~усё гэта зьнiкла Быццам бурбалкi ад лiманаду Засталiся сям'я i дзеткi Засталося чаканьне Каляда~у Засталiся сябры ды праца А адзiн, дык "вабшчэ" ~у Канадзе Мы на сьвяты дашлем пашто~уку Будзем разам чакаць Каляда~у Позна ~увечары посуд памыем I пакiнем, каб сохну~у на тацы Мы чакаем Каляды з маленства I ня можам нiяк дачакацца Назад да Анталёгii Я ЛЮБЛЮ, КАЛI СЬВЕЦIЦЬ СОНЦА... Мiхал Анемпадыста~у Я люблю, калi сьвецiць сонца Рана ранкам праз фiранкi Я люблю пах сьвежае кавы Я люблю смак смажанай бульбы Мне падабаецца водар парфумы Мне падабаецца дым цыгарэта~у Я люблю халодныя блюзы Я люблю свае джынсы старыя Я жыву ~у гэтай краiне Мая краiна пад белым сьнегам Мая краiна пад белым сьцягам Пад белым сьцягам з чырвонай стужкай Я зь цягам часу стануся птушкай Распра~улю крылы, зраблю тры крокi I падымуся па-над зямлёю Туды, дзе вецер, i дзе аблокi Над краiнай пад белым сьнегам Над краiнай пад белым сьцягам Мая свабода - зь ветрам нязгода I асалода супрацьстаяньня Мая свабода - човен падводны Памiж Сцылаю ды Харыбдай Мая свабода - дом папяровы Памiж Гамораю ды Садомам А там, за домам, - край невядомы Пад белым сьнегам, пад белым сьцягам Зь цягам часу складанымi сталi Законы гульнi, а неяк раней Мы проста iшлi, мы проста стаялi Мы проста жылi i памiралi У сваiх падводных чо~унах У сваiх дамах папяровых Памiж Сцылаю ды Харыбдай Памiж Гамораю ды Садомам У краiне пад белым сьнегам У краiне пад белым сьцягам Назад да Анталёгii СУСТРЭЛIСЯ НА ДАРОЗЕ... Мiхал Анемпадыста~у Сустрэлiся на дарозе Спынiлiся, каб павiтацца Нехта сказа~у, глядзiце Хутка павiнна пачацца Стаiм пасярод дарогi На неба глядзiм з-пад далонi Неба мяняе колер Павольна, ня~ухiльна, на~умольна Сiнi, блакiтны, белы Белы, чырвоны, чорны Мы ~углядаемся ~у неба Неба мяняе колер Неба мяняе колер Неба нам шле сыгналы Мы iх не разумеем Мы iх не ~успрымаем Альбо ~успрыняць ня хочам Альбо зразумець ня можам Божа, даруй нам гэта I ~уратуй нашых дзетак Назад да Анталёгii